Матэрыялы і тэхналогіі

Часопіс "Матэрыялы і тэхналогіі" з'яўляецца рэцэнзуемым безганарарным перыядычным навуковым выданнем Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Распаўсюджваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.

Перыядычнасць выхаду часопіса – два разы на год (чэрвень, снежань).

У часопісе публікуюцца навуковыя і аглядныя артыкулы, а таксама нататкі рэдактара, звязаныя з актуальнай навуковай праблематыкай развіцця канструктарскага і тэхналагічнага забеспячэння прамысловых вытворчасцяў па наступных тэматычных напрамках.

 

  • Машынабудаванне і машыназнаўства, уключаючы:
    • машыназнаўства, сістэмы прывадаў і дэталі машын;
    • трэнне і знос у машынах;
    • робаты, мехатроніка і робататэхнічныя сістэмы;
    • тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі;
    • тэхналогія машынабудавання;
    • тэхналогіі і машыны апрацоўкі ціскам;
    • зварка, роднасныя працэсы і тэхналогіі;
    • метады кантролю і дыягностыка ў машынабудаванні;
    • машыны, агрэгаты і працэсы (па галінах);
    • тэорыя механізмаў і машын;
    • арганізацыя вытворчасці (па галінах);
    • стандартызацыя і кіраванне якасцю прадукцыі
  • Тэхнічная эстэтыка і дызайн

Мэтай часопіса "матэрыялы і тэхналогіі" з'яўляецца асвятленне, распаўсюджванне і абмеркаванне асноўных вынікаў навуковых даследаванняў.

Часопіс спрыяе вырашэнню наступных задач:

  • выяўленне навуковага патэнцыялу для ўкаранення навуковых ідэй навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, аспірантаў і суіскальнікаў у практычную дзейнасць і адукацыйны працэс;
  • прапаганда і распаўсюджванне дасягненняў навукі;
  • падтрыманне развіцця навукова-кадравага патэнцыялу ўстаноў адукацыі і навуковых арганізацый;
  • садзейнічанне фарміраванню навуковых школ і напрамкаў;
  • павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі;
  • садзейнічанне маладым навукоўцам у даследчай працы і прафесійным росце;
  • апрабацыя вынікаў даследаванняў суіскальнікаў вучоных ступеняў;
  • стварэнне ўмоў для адкрытай навуковай дыскусіі, якая спрыяе павышэнню якасці навуковых даследаванняў.

Апублікаванне навуковых артыкулаў ажыццяўляецца на бясплатнай аснове. Асобам, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі, арганізацыях, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, у год завяршэння навучання прадастаўляецца магчымасць першачарговага апублікавання падрыхтаваных імі навуковых артыкулаў.

Рабочыя мовы часопіса: руская, беларуская, англійская.

Усім публікуемым артыкулам прысвойваецца нумар DOI (прэфікс: 10.24412/2617-149X).

Часопіс прытрымліваецца палітыкі бясплатнага паўнатэкставага адкрытага доступу (Budapest Open Access Initiative, BOAI).

Артыкулы публікуюцца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution 4.0 International (СС-BY).

Выпускі часопіса размяшчаюцца ў электронных бібліятэках і пошукавых сістэмах, а таксама індэксуюцца ў навукаметрычных базах дадзеных:

Часопіс зарэгістраваны Міжнародным цэнтрам рэгістрацыі ISSN. Індэксы друкаванай і online-версій часопіса:

ISSN 2617-149X (Print)

ISSN 2617-1503 (Online)

 

cover.png

Свежы выпуск

Часопiс "Матэрыялы і тэхналогіі", №2 (14), 2024